Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Николай Статкевич про «заклинателей зайцев»

02.12.2011 политика

«Партизанскими тропами» к близким Николая Статкевича попало его тюремное письмо.

Приводим его полный текст:

«Наша самая перспектыўная у свеце валюта, наш родны «заяц» раптам ашалеў. І курс ягоны кінуўся ад курса даляра, якому засталося, па словах БТ, зусім нядоўга да смерці. Але, чамусьці, ірвануў не ўверх, а ў крутое піке.

Што толькі не рабіла нашае мудрае кіраўніцтва, каб выправіць недарэчнасць. І па тэлевізары закліналі гэты курс, патрэбныя лічбы называлі. І сеансы калектыўных заклінанняў праводзілі. Запрашалі на іх найлепшых акул пяра з самых вядомых у свеце медыяў, кшалту «Мухосранской недели». Але звар’яцелы заяц чамусьці скакаў у супрацьлеглы агучаным арыентырам бок. Дайшло да таго, што Самы Галоўны Заклінальшчык, вядомы сярод кліентуры пенітэнцыярнай сістэмы пад мянушкай «Перасіжаны», пайшоў на скрайнія захады.

Але дарэмна ён кідаўся, як заўсёды ў самыя цяжкія для Бацькаўшчыны часы, па кароўніках, адмыслова пабудаваных для такіх выпадкаў Нацбанкам. Дарэмна ён падоўгу стаяў, абняўшы папярэдне вымытую шампунем карову, і шаптаў самыя таемныя і моцныя заклінанні. Толькі надоі ўпалі... Прыйшлося нават кароўнікі ў Нацбанка забраць. А «шалёны заяц» яшчэ хутчэй прыпусціў ад дакладна пралічаных, самых аб’ектыўных прагнозных паказчыкаў.

За ім у тым жа накірунку кінуліся і рэальныя заробкі грамадзян нашай блаславённай краіны. Хутка можа дайсці да таго, што да «Ружовага дому» пойде ўжо ШОСтая калона агаладалых ментоў з табельнай зброяй – заробкі павышаць.

Як патрыёт, я не магу болей спакойна глядзець на бессаромныя зайцавы скокі. Я прапаную прыцягнуць да справы ўтаймавання гэтай ашалелай жывёліны спецыялістаў. Як кажуць – давярайце прафесіяналам.

Найперш, трэба звярнуцца да нашых заклятых расійскіх сяброў і папрасіць у іх у крэдыт найлепшага сібірскага шамана. Хай той палупіць у бубен, паскача вакол Нацбанка, пакамлае. А потым ляснецца на ягоным ганку. Душа яго ў той час спусціцца ў ніжні свет і выцягне адтуль касога за вушы наверх.

Для гарантыі таксама прапаную скарыстацца тым, што, як вядома, «Беларусь – Індыя: бхай-бхай!». Не ведаю, што значыць тое «бхай», але, здаецца, нешта прыязнае. Таму, хай Індыя (можна і акцыі «Белкалія» прапанаваць, а потым падмануць) прышле нам свайго найлепшага факіра. Сядзе ён у пустым зараз сховішчы валютнага рэзерву, задудзіць у сваю дудку, і зялёныя, пазначаныя змеяпадобнымі значкамі даляры самі папаўзуць з кішэняў і рахункаў, абмінаючы нават біржу, у сховішча. Дзе яны самі будуць складвацца ў форме канапы, бо зараз там і пасядзець няма на чым.

Калі ж гэтыя абсалютна надзейныя і выпрабаваныя сродкі не дапамогуць, ёсць яшчэ варыянты выйсця. Напрыклад, не зважаючы на ўсялякія там «біржы – рынкі» загадаць зайцу стаяць. Праўда, для гэтага прыйдзецца ўздоўж усёй усходняй мяжы выкапаць глыбокі роў і нацягнуць над ім калючы дрот пад токам. Каб зайцу не было як разагнацца. Можна яшчэ самім наладзіць імпартазамяшчальны выпуск тых даляраў. Тут, на «зоне», такія спецыялісты сядзяць... Урэшце рэшт, можна адправіць Самага Галоўнага Заклінальшчыка (ён жа «Перасіжаны») да яго родных кароў. Назаўсёды...».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]