Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як беларуская дыяспара Брытаніі адсвяткавала Купалле

30.06.2025 культура
Як беларуская дыяспара Брытаніі адсвяткавала Купалле

На свята сабралася больш за 100 чалавек.

Беларуская дыяспара Брытаніі арганізавала ў суботу святочнае святкаванне Купалля, якое сабрала больш за 100 чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя».

Да імпрэзы далучыліся не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, зацікаўленыя ў традыцыях і культуры Беларусі. Пра асаблівасць сёлетняга святкавання распавяла арганізатар Караліна Мацкевіч:

–Сёлета ў нас вельмі важная дата святкавалася падчас Купалля. Гэта стагоддзе выдання поўнай версіі «Сымона-музыкі» Якуба Коласа. Гэты тэкст ён сам па сабе вельмі купальскі. Хоць там тэма Купалля не закранаецца.

У праграме былі карагоды, песні, танцы, скаканне праз вогнішча, традыцыйныя гульні. Традыцыя святкавання этнаграфічнага Купалля ў Лондане бярэ пачатак з 2021 года, калі беларусы пачалі свядома адраджаць народныя абрады. Але і раней свята Купалля неаднаразова адзначалася, хоць і ў меншым фармаце.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]