12 жніўня аднаму з лідараў беларускай апазіцыі споўніцца 69 год.
«Ён асабісты вораг Лукашэнкі і калі яго вызваляць з турмы, то аднаго з апошніх», – кажа выконваючы абавязкі старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі пра вядомага беларускага палітыка Мікалая Статкевіча.
12 жніўня яму спаўняецца 69 год, і ўжо шосты год запар ён правядзе гэтую дату ў вязніцы.
У Вільні грамадскія актывісты 12 жніўня ладзяць вечарыну ў гонар гэтага нязломнага палітвязня.
Як зазначае для «Радыё Рацыя» выконваючы абавязкі старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі, да гэтай пары ў іх няма ніякіх навінаў пра палітвязня, і гэта балючая тэма для іх:

- Нічога невядома, з 9 лютага 2022 года мы нічога не ведаем пра Мікалая Статкевіча ўвогуле. Першы чалавек, які пастаўлены быў у рэжым інкамунікада. Перакрылі ўлады любое ўзгадванне пра яго. Яшчэ некалькі чалавек так утрымліваюцца, але Мікалай у самых складаных умовах, з самым доўгім тэрмінам інкамунікада. Зразумела, што гэта асабісты вораг Лукашэнкі. І Лукашэнка таксама добра разумее значэнне Статкевіча для беларусаў. Таму ўведзены такі рэжым.
Паводле Яўгена Вільскага, ініцыятыва правесці вечарыну ў Беларускім Замку сыходзіла знізу, яе прапанавалі зрабіць беларускія грамадскія актывісты Вільні:
- Гэтая імпрэза – тое малое, што мы можам зрабіць, аддаць даніну павагі нашаму герою. Добра, калі ідзе ініцыятыва знізу. У нас ёсць некалькі фільмаў, знятых пра Мікалая Статкевіча, і вось мы вырашылі зрабіць вечарыну ў гонар Міколы Статкевіча. Пакажам кіно, раскажам успаміны, многа людзей ведаюць яго асабіста. Такі нефармальны вечар.

Вечарына ў гонар вядомага палітыка, афіцэра, былога кандыдата ў прэзідэнты, тройчы прызнанага Amnesty International вязнем сумлення Мікалая Статкевіча ў Беларускім Замку ў Вільні пройдзе 12 жніўня а 20.00. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да яе.
05.06.2026
Премьер Польши эмоционально поздравил теннисистку, которая выбила московитку в полуфинале «Ролан Гаррос»