Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Івонка Сурвіла: Будзем верыць у тое, што ў бліжэйшым часе ўсе беларусы змогуць быць разам на сваёй вольнай Радзіме

31.12.2025 общество
Івонка Сурвіла: Будзем верыць у тое, што ў бліжэйшым часе ўсе беларусы змогуць быць разам на сваёй вольнай Радзіме

Старшыня Рады БНР выступіла з традыцыйным святочным зваротам да беларусаў.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з традыцыйным святочным зваротам.

«Нам прыйшлося шмат перажыць за апошняе стагоддзе, многія з нас адзінае, што жадаюць – гэта выжыць неяк да лепшых часоў. Але не веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць! Мы замоцна любім нашую зямлю, замоцна цэнім нашыя людскія правы, каб задаволіцца чужым кавалкам хлеба», – заявіла старшыня Рады БНР у сваім святочным звароце да беларусаў:

Старшыня Рады БНР дадала, што моцна спадзяецца на пачуццё годнасці і еўрапейскія карані беларусаў. Яна згадала таксама свае апошнія размовы з некаторымі вызваленымі з турмы палітвязнямі, у тым ліку, Алесем Бяляцкім, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам і ягонай сям’ёй.

Івонка Сурвіла нагадала, што надалей тысячы беларускіх сем’яў раз’яднаныя як турэмнымі кратамі, так дзяржаўнымі межамі.

«Будзем верыць у тое, што ў бліжэйшым часе ўсе беларусы змогуць быць разам на сваёй вольнай Радзіме», – сказала Івонка Сурвіла і пажадала беларусам утульна правесці святы і набрацца сілаў, каб неадкладна брацца за так патрэбную працу на карысць Бацькаўшчыны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]