Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Свята дуды»

18.01.2012 культура
«Свята дуды»

З 26 па 28 студзеня у Беларусі пройдзе Тыдзень дударскай музыкі.

Тыдзень дударскай музыкі.

26 студзеня.Мінск.

27 студзеня. Брэст.

28 студзеня. Гомель.

Дуда (валынка) – адзін з найбольш архаічных музычных інструментаў, пашыраны на аграмадных абшарах ад Ішпаніі да Індыі. Кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй і спецыфічным тэмбрам. На тэрыторыі Беларусі дуда вядомая з глыбокай старажытнасці. Дуда справядліва магла б стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, настолькі яна была вядомая і блізкая кожнаму беларусу.

Дуда – духавы язычковы інструмент, які згадваецца ў старабеларускай літаратуры ўжо з XV стагоддзя. Выраб яе лічыўся справай сакральнай. У XIX стагоддзі дуда стала адным з самых папулярных беларускіх інструментаў. Тып “беларускай” дуды быў пашыраны не толькі на тэрыторыі ўласна Беларусі, але і ў Літве і Латвіі.

TESTAMENTUM TERRAE (з лацінскай мовы “Запавет зямлі”) – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г., першапачаткова меў назву “TESTAMENT”, стваральнік і кіраўнік – Юрась Панкевіч. Гурт удзельнічае ў фестывалях сярэднявечнай культуры (“Лідскі Замак”, “Русборг”, “Рубеж”, “Магутны Божа”, “Грунвальд”, “Старадаўні Львоў”), фестывалях сярэднявечнай музыкі і музычных конкурсах (“Легенды восені”, конкурс выканаўцаў сярэднявечнай музыкі “У гонар каралевы Боны”), а таксама арганізуе ўласныя танцавальныя вечарыны. Гурт TESTAMENTUM TERRAE выкарыстоўвае копіі інструментаў XV- XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.

Першы альбом – “Слаўны паніч” – прэзентуе гістарычную музыку часоў Вялікага Княства Літоўскага: мелодыі беларускіх танцаў і абрадаў, балады і рэкрутскія песні (са збораў М. Федароўскага), папулярныя мелодыі еўрапейскага сярэднявечча, а таксама некалькі аўтарскіх стылізацый.

СТАРЫ ОЛЬСА – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, створаны ў 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Першы склад гурта быў створаны з гомельскіх музыкаў. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”, “Брэсцкі канцыянал”), беларускія канты XVІ – XVІІ стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса.

Музыка гурта выконваецца на максімальна магчымых копіях старадаўніх беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліры, гуслі, свірэлі, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэбеку і інш. Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў ХІІІ – XVІІІ стагоддзях была Беларусь. Запісаны 6 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 8 разнастайных зборнікаў. Апошні альбом пад назвай “Дрыгула” (назва танца) запісаны ў 2008-2009 гадах і прысвечаны вядомаму зборніку барочнай музыкі “Полацкі сшытак”.

Праграма Тыдня дударскай музыкі:

26 студзеня. Мінск. Малы зал к/з Мінск. Канцэрт ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА - СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ. Свята дуды з гуртамі: Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, . Irdorath folk band, сярэднявечны Вулічны Тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза, Гурт гістарычнага танца “Фламея”, Бурносенка Аляксей, Школа гістарычнага танца “Залаты двор”. У праграме таксама рыцарскія баі ад "Мінскай Уніі "Меч і Воран" і інш. Пачатак 19.00. Квіткі: 30 000, 40 000, 50 000. Даведкі: 6490888, 017-3286638

27 студзеня. Брэст. ГКЦ. Свята дуды з гуртамі СТАРЫ ОЛЬСА і TESTAMENTUM TERRAE. Даведкі: 029-3139860. Квіткі 30 000.

28 студзеня. Гомель. Свята дуды з гуртамі СТАРЫ ОЛЬСА і TESTAMENTUM TERRAE. ГЦК. Даведкі: 029-6720352. Квіткі ад 25 000 да 45 000.

2 сакавіка канцэрт гурта СТАРЫ ОЛЬСА у Мінску у Палацы культуры Прафсаюзаў з праграмай «Гераічны эпас і Полацкі сшытак». Квіткі ад 50 000 да 70 000. Даведкі: 6490888

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]