У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове.
Спіс лепшых быў складзены ў выніку абмеркавання ў сацыяльных сетках і на сайце Дзедзіча, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.
З выказаных прапановаў быў складзены спіс са 140 твораў, якія прапанавалі найбольш актыўныя ўдзельнікі. Зараз прыйшоў час шляхам галасавання вызначыць лепшых з найлепшых. Для кагосьці гэта будзе лепшая дзесятка, для кагосьці – дваццатка, а нехта складзе для сябе спіс са 100 лепшых беларускіх празаічных твораў.
Кожны наведвальнік сайту мае права аддаць свой голас максімум за 10 найлепшых з яго пункту гледжання твораў. Галасаванне працягнецца да 30 красавіка. Яго вынікі і стануць ТОП-100 беларускай прозы па версіі “Дзедзіча”.