Пасля забітай пераможнай шайбы ў гасцей здалі нервы -- абаронца "Віцязя" Аляксандр Сазонаў нанёс нападніку гаспадароў Тээму Лайнэ ўдар у твар, пасля чаго перакуліў яго на лёд і працягваў наносіць удары. За 15 секунд да фінальнага свістка сустрэча была спыненая -- абураныя заўзятары пачалі кідаць на лёд "Менск-Арэны" пластыкавыя пляшкі. За сем секундаў да сірэны гулец "Віцязя" Крыстафэр Брэнан кінуўся на дынамаўскага абаронцу Уладзіміра Дзянісава і Збынека Іргла, на лёд зноў паляцелі бутэлькі. Страціў вытрымку і трэнер "Віцязя" Андрэй Назараў -- ды пачаў клюшкаю біць заўзятараў. Рэакцыя міліцыі была відавочна запозненая.