Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кітайскі Бяляцкі

Абвінавачванне ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памераў для аднаго з найбольшых крытыкаў уладнага рэжыму. Не, гаворка гэтым разам не пра беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. А пра... кітайскага мастака Ай Ўэйўэя. І вось яшчэ адно адрозненне ад нашай краіны: на дапамогу свайму смеламу суайчынніку прышлі тысячы і тысячы жыхароў Паднябеснай. Прыхільнікі творчасці кітайскага дысідэнта ўжо ахвяравалі амаль адзін мільён долараў на выплату беспрэцэдэнтна буйнога штрафу. Ай Ўэйўэй, якому ўлады далі 15 дзён на выплату штрафу памерам 2,4 млн долараў, абвесціў кампанію збору сродкаў. На заклік адгукнуліся каля 20 тыс. чалавек, якія дасылалі грошы праз інтэрнэт, банкаўскія пераводы, а некаторыя з іх напрасткі закідвалі купюры праз браму дому Ўэйўэя. Аднак, як паведаміла адна з дзяржаўных газетаў, такая кампанія можа быць кваліфікаваная як незаконны збор сродкаў, а гэта значыць, што мастаку могуць выставіць новыя абвінавачанні. Адзін з самых смелых крытыкаў палітычнага рэжыму КНР Ай Ўэйўэй быў арыштаваны ў красавіку і правёў амаль тры месяцы ў турме, перш як яму выставілі абвінавачанне ў эканамічных злачынствах. У чэрвені яго вызвалілі пад залог, але забаранілі кантактаваць з медыямі ды падарожнічаць. У свеце 54-гадовы творца праславіўся сваімі грандыёзнымі мастацкімі праектамі, сярод якіх Алімпійскі стадыён у Пекіне. Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]