Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лядовае пабоішча

Апошняя хвіліна гульні паміж менскім «Дынама» і чэхаўскім «Віцязем» цягнулася надзвычай доўга. За 40 секундаў да канца трэцяга перыяду дынамавец Яраслаў Обшут забіў пераможную шайбу. А за 15 секундаў да канца матч спыніўся. Абаронца «Віцязя» Аляксандр Сазонаў літаральна вырубіў нападніка «Дынама». У адказ ад менскіх фанатаў на лёд паляцелі пластыкавыя бутэлькі. Праз некалькі хвілінаў -- новая бойка. Яшчэ трохі -- і нервы здалі ў галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэя Назарава, які пачаў біць заўзятараў. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі асістэнт Назарава падвёў вынік гульні. ІГАР КАЛЯНІН, АСІСТЭНТ ГАЛОЎНАГА ТРЭНЕРА ХК «ВІЦЯЗЬ»: «Добрая, роўная гульня, крыўдна, што не датрывалі, што ахапілі эмоцыі». А сам галоўны трэнер чэхаўскай каманды перад журналістамі не з'явіўся, але пазней -- у інтэрв'ю расейскім медыям -- патлумачыў свае паводзіны. АНДРЭЙ НАЗАРАЎ, ГАЛОЎНЫ ТРЭНЕР ХК «ВІЦЯЗЬ»: «Горача нас у Менску прынялі. Спачатку раўлі «расейцы -- дамоў», потым пачалі плявацца. А пры канцы сталі тыцкаць у нас сцягамі, кідаць бутэлькі. Я прызвычаіўся лічыць Беларусь братэрскаю дзяржаваю, а сёння мне тут нанеслі траўму». Назараў дадаў, што ў яго чымсьці трапілі з трыбуны. Фанаты ж гавораць, што справакаваў сітуацыю сам трэнер, выпускаючы на лёд «таф гаяў», асабліва жорсткіх гульцоў. АНДРЭЙ МАРКОВІЧ, ФАН-КЛУБ ХК «ДЫНАМА» (МЕНСК): «Я мяркую, што і заўзятары сябе няправільна паводзілі. Не трэба было кідаць бутэлькі на лёд, хаця Назараў, вядома, не меў рацыі. Трэнер у любым выпадку <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]