Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хто яшчэ не прызнаўся?

Гомельскія могілкі. Адна з магілаў належыць Андрэю Зайцаву, актывісту руху «Зубр», якому назаўжды застанецца 24 гады. Прайшло амаль 10 гадоў з таго часу, як маладзён агучыў факт спробаў супрацоўнікаў КДБ завербаваць яго, пасля чаго хлопца знайшлі павешаным. АНДРЭЙ ТОЛЧЫН, ПАПЛЕЧНІК АНДРЭЯ ЗАЙЦАВА: «У міліцыі не вялі ніякіх следчых дзеянняў. Магчыма, хтосьці яго мог павесіць або давесці да самагубства. Але хуценька справа была закрытая. Усе звароты, мас-медыя падключалі незалежныя -- ні да чаго не прывялі. Яго проста пахавалі -- і ўсё». У Беларусі гэта была адна з першых галосных справаў, звязаных з вербаваннем. Але далёка не апошняя. Шмат хто яшчэ памятае твар Улада Міхайлава, вядомага таксама як агент Вектар. Пад прымусам ён супрацоўнічаў з КДБ. Падчас навучання па праграме Каліноўскага ў Польшчы ён прызнаўся ў гэтай супрацы. Пасля раптоўна знік з Варшавы і з'явіўся ў Беларусі, дзе даў інтэрв'ю шэрагу дзяржаўных медыяў -- ужо з абвінавачваннямі ў бок Польшчы і беларускіх дэмакратычных дзеячаў. Крыху пазней у медыі трапілі звесткі, што хлопец праходзіў лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. Вынік стасункаў з людзьмі ў цывільным часта носіць трагічны характар. ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА, ПРАВААБАРОНЦА: «Часам чапляюць за жыццёвыя промахі, за праяўленую слабіну, за абставіны, у якіх ён мог апынуцца сілаю нейкіх сітуацыяў. І выкарыстоўваючы гэтыя абставіны, могуць прымусіць да супрацы». А калі не шантаж, то катаванні. Пасля выбараў 2010 г. шмат для каго дамова аб супрацы з КДБ сталася квітком <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]