Праўда, дзейнічаюць працаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі непрафесійна. Пра гэта „Белсату" распавёў падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська. „Улада бачыць у апазіцыі сур'ёзнага палітычнага нават не канкурэнта, а ворага. І таму яны хочуць адсочваць усе працэсы і - я нават не выключаю -- маюць на мэце ачоліць апазіцыю", - гаворыць спадар Аніська. Чаму для супрацы КДБ выбірае маладых людзей? Маладых схіліць да супрацы лягчэй, чым людзей псіхалагічна сталых, тым больш, што ім таксама ёсць, чым рызыкаваць: сваёю вучобай, становішчам бацькоў. Тое, што маладзёны агалосілі інфармацыю, як іх схілялі да супрацы з КДБ, Аніська называе добрым урокам для спецслужбаў: "Калі яны за 5 хвілінаў намагаюцца завербаваць чалавека. Хацелася б нагадаць ім, што вярбоўка -- гэта цэлы працэс і за некалькі месяцаў не робіцца". belsat.eu