Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы

Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы Каго яшчэ спрабавалі завербаваць беларускія спецслужбы, удзельнікі групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распавялі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада. Вячаслаў Дзіянаў заявіў: «Цяпер са мной у кватэры жыве чалавек, які прызнаўся, гэта Сяргей Паўлюкевіч. Вельмі доўга жыў са мной у кватэры Уладзімір Кумец, які прызнаўся сёння, ён прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». І Максім Чарняўскі, наш калега, які адміністраваў групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка». Паводле Дзіянава, тое, што адбылося, палепшыць працу групы, бо на сённяшні дзень гэтыя людзі ўжо не супрацоўнічаюць са спецслужбамі і могуць распавесці іншым, як гэта было. Дзякуючы гэтаму людзям будзе прасцей супрацьстаяць спробам спецслужбаў уцягнуць іх у супрацу або прызнацца, калі іх удалося завербаваць. Трэці варыянт -- накіроўваць у КДБ фальшывыя справаздачы, што рабіў Уладзімір Кумец, які ўсё распавёў Дзіянаву яшчэ месяц таму. Вербаванне студэнтаў у Беларусі пастаўленае на канвеер, гаворыць Максім Чарняўскі: «Пасля публікацыі маіх сведчанняў у інтэрнэце да мяне звярнулася ад пяці да дзесяці чалавек, якія сказалі: мяне таксама спрабавалі завербаваць». Паводле актывіста, калі нехта і захоча яму адпомсціць за прызнанне, дык гэта агент Дзіма. Але ён, паводле студэнта, ужо наўрад ці працуе ў КДБ. Прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» Уладзімір Кумец распавёў «Белсату», якая канкрэтна інфармацыя цікавіла КДБ, у прыватнасці пра супрацу з групаю <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]