Актывісты «Маладога фронту» Міхась Мускі і Павел Сяргей атрымалі па 7 дзён арышту. Іхны паплечнік Раман Васільеў -- 10 дзён паводле артыкулу «Дробнае хуліганства». Учора маладзёны прыйшлі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску, каб выразіць сваё стаўленне да Кастрычніцкай рэвалюцыі ды нагадаць пра злачынствы камуністычнага рэжыму. Падчас ускладання кветак на мітынгу ідэалагічных спадкаемцаў Леніна ў помнік правадыра пралетарыяту паляцелі яйкі. Актывістаў затрымалі асобы ў цывільным. НАСТА ЛОЙКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Шмат гадоў актывістам «Маладога фронту» не дазвалялі правесці ніводнай легальнай антыкамуністычнай акцыі. Паколькі гэтая праблема іх вельмі турбуе, магчыма, яны проста не мелі іншага выйсця». НАСТА ПАЛАЖАНКА, НАМЕСНІЦА СТАРШЫНІ «МАЛАДОГА ФРОНТУ»: «Людзі, якія выходзяць на падобныя акцыі, вядома, шмат чым рызыкуюць, напрыклад, страціць магчымасць вучыцца. Аднак яны вельмі важныя для Беларусі. Я перакананая, што некалі ў дэмакратычнай Беларусі адбудзецца суд над камунізмам -- так, як некалі адбыўся над фашызмам». Падобна, як было днём раней у Лошыцы, падчас акцыі памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў, якую зладзілі актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Мірная акцыя не абышлася без затрыманняў. Асобы ў цывільным запіхнулі ў машыну ўдзельніка мітынгу Юрася Навіцкага, які спрабаваў фатаграфаваць іх. Уладзіміра Юхо затрымалі пасля таго, як аператар, таксама ў цывільным, ударыў актывіста па галаве. Абодва атрымалі арышт паводле артыкулу «Дробнае <b>...</b>