Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У абыход Беларусі

Вось так, у святочнай атмасферы, прайшло адкрыццё першай ніткі газаправоду «Паўночная плынь». ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ: «Сёння ў нас доўгачаканая падзея. Мы запускаем газаправод «Паўночная плынь», які адкрывае новую старонку ў партнёрстве нашай краіны з Еўразвязам». Сёння ў поўную эксплуатацыю ўвялі першую нітку газаправоду, што звязаў расейскі порт Выбарг з нямецкім газавым тэрміналам каля порту Грайфсвальд. Наступнаю восенню мае запрацаваць другая нітка. Іх агульная прапускная здольнасць будзе складаць 55 млрд кубаметраў блакітнага паліва на год. «Паўночная плынь» расцягнулася на 1224 км. АЛЕНА ПРАДЗЁХІНА, ПАЛІТЫЧНЫ АНАЛІТЫК: «Той факт, што сёння Расея запускае «Паўночную плынь», пацвярджае тое, што дзяржава ідзе па стратэгіі дыверсіфікацыі рызыкі». Прычым такая дыверсіфікацыя каштавала Маскве амаль 9 млрд долараў. Паводле разлікаў, час акупнасці праекту складзе ад 30 да нават 50 гадоў. МІХАІЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: «Расея вельмі моцна залежыць ад спажыўцоў. Газ ужо прададзены да 2033 года, як кажуць. Яны хочуць быць бездакорным пастаўшчыком. А бездакорны пастаўшчык -- гэта той, каторы лейцы трымае ў руках». Прычым, паводле прадстаўнікоў кампаніі «Газпром», на аб'ёмах транзіту газу праз Беларусь увядзенне ў эксплуатацыю «Паўночнай плыні» не адаб'ецца. Трубаправод Ямал--Еўропа, які ідзе праз нашую краіну і пастаўляе амаль чвэрць расейскага газу у Еўропу, будзе функцыянаваць надалей. АЛЯКСАНДР МЯДЗВЕДЗЕЎ, КІРАЎНІК «ГАЗПРОМ ЭКСПОРТ»: «Ямал--Еўропа» будзе загружаны <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]