Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нястрымная інфляцыя

Аднак нягледзячы на пэўнае павышэнне паказнікаў экспарту падаюць паказнікі валавога унутранага прадукту. Рэзкае запавольванне нацыянальнай эканомікі канстатаваў сёння на паседжанні Саўміну намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка. Ён жа спрагназаваў, што ў чацвёртым квартале рост валавога ўнутранага прадукту будзе адмоўным. Як паведаміў намеснік міністра эканомікі, з пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 89 %. А ў наступным можа дасягнуць ажно 218 %. Разам з тым Міністэрства эканомікі спадзяецца, што ў наступным годзе ўрад утрымае інфляцыю ў межах 19 %. Калі гэткі прагноз спраўдзіцца, курс долара не перавысіць 9700 руб. Аднак у Міністэрстве пралічылі і негатыўны сцэнар: калі высокія аб'ёмы эмісійнага крэдытавання захаваюцца, дэвальвацыі беларускага рубля не пазбегчы -- курс можа скочыць да 22 тыс. руб. за долар, а інфляцыя можа дасягнуць 218 %. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]