Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лепшыя паказнікі?

У краіне крызіс, а нашыя эканамічныя паказнікі ўсе лепшыя. На гэты раз дзяржава пераконвае, што краіна даволі добра дае рады з экспартам. Новыя звесткі агучыў Нацыянальны банк Беларусі. У студзені--верасні сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам летась дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ды паслугамі паменшыўся на 56,5 %. Цяпер ён складае $ 1898 млрд. Нацбанк Беларусі прагназуе, што тэндэнцыя будзе захоўвацца. Асноўны ўплыў на паляпшэнне сальда маюць лепшыя вынікі ў гандлі з краінамі, якія не уваходзяць у склад СНД, -- цвердзяць дзяржаўныя эканамісты. Да гэтага спрычыніўся рост сусветных цэнаў на нафтапрадукты, якія застаюцца асноўным кампанентам беларускага экспарту ў Еўразвяз. Нацбанк таксама паінфармаваў, што беларускі экспарт тавараў і паслугаў за студзень--верасень сёлета вырас на 59,9 % і склаў $ 33497 млрд. Незалежныя адмыслоўцы адзначаюць, што асноўнаю прычынаю імклівага росту экспарту было падзенне вартасці беларускага рубля ў выніку дэвальвацыі, што зрабіла айчынныя тавары больш прывабнымі для замежных рынкаў. Ян Бабіцкі, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]