Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новікава: АЭС можа знішчыць турыстычныя зоны

Але ўлады Беларусі маюць, відаць, іншыя разлікі. Падпісаць пагадненне ў справе расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС могуць яшчэ ў лістападзе. Савет Рэспублікі ратыфікаваў пагадненне з Расеяй аб супрацы ў галіне будаўніцтва АЭС. «Асноўны аргумент -- залежнасць ад расейскага газу. Але я насамрэч не разумею: калі развіваць атамную энергетыку, Беларусь жа трапіць у залежнасць ад расейскай атамнай энергетыкі. Чаму ж не зрабіць стаўку на «зялёную» энергію і тым самым знізіць сваю залежнасць ад газу?» -- разважае Герд Розэнкранц, прадстаўнік нямецкай арганізацыі «Deutsche Umwelthilfe». Абаронца экалогіі Таццяна Новікава яшчэ раз звяртае ўвагу на згубнае ўздзеянне на здароўе людзей любой атамнай электрастанцыі, нават той, якая працуе бесперабойна: «Як вядома, радыеактыўнае ўздзеянне не проста не праходзіць бясследна, але радыеактыўнае апраменьванне назапашваецца. Таму дадатковае радыеактыўнае ўздзеянне на людзей, якое, напэўна, будзе мець месца, калі будзе пабудаваная беларуская АЭС, можа быць згубным». Пры гэтым яна дадае, што пад будаўніцтва абралі самую чыстую зону Беларусі, дзе любяць адпачываць людзі і дзе, да таго ж, там месцяцца аб'екты гістарычна-культурнай спадчыны. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]