Залескі: У плане энергетыкі варта звярнуць увагу на Польшчу Прывязвацца ў газавым пытанні да Расеі -- бесперспектыўна, мяркуе эканаміст. «Крызіс адкрыў амерыканцам сланцавы газ, і яны абагналі расейцаў па экспарце газу. Наступныя пасля Злучаных Штатаў па значнасці запасы ёсць у Польшчы сланцавага газу. Ці не стане так, што мы арыентуемся не на той бок?» -- разважае эканаміст Міхал Залескі. «Калі Лукашэнка казаў, што і ў нас можа недзе газам «прарваць», ён таксама меў на ўвазе перспектыўныя залежы сланцу ў нашай краіне», -- нагадвае эканаміст. Аднак у Беларусі на сённяшні дзень няма адпаведных тэхналогіяў. Паводле Залескага, перспектыва газавага забеспячэння ў свеце будзе мяняцца, бо ў ЗША распрацоўваюць тэхналогію здабычы прыпалярных газаў, якія ў выглядзе «жэле» залягаюць у водах Ледавітага акіяну. Таму Беларусь, якая ў плане газавых паставак прывязваецца да Расеі, паводзіцца бесперспектыўна. Тым больш, што газаправод «Паўночная плынь», урачысты запуск якога адбыўся 8 лістапада, дае нашай суседцы палітычныя дывідэнды. (У камерцыйным плане праект паставак блакітнага паліва з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора акупіцца самае ранняе праз 30--50 гадоў). Неўзабаве Масква і Менск маюць падпісаць пакет пагаднення аб пастаўках газу ў Беларусь на бліжэйшыя тры гады і аб транзіце блакітнага паліва праз нашую краіну. Адсутнасць альтэрнатывы ў Беларусі можа істотна адбіцца не толькі на ўмовах будучых паставак і транзіту, але і на ўмовах пагаднення аб продажы «Газпрому» другой <b>...</b>