Колькі трэба месца, каб змясціць спадчыну класіка беларускай паэзіі? Творчасць Максіма Багдановіча заняла 4 гігабайты. Унікальны дыск "Паэт красы і гармоніі" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах мультымедыйнага праекту, прысвечанага 120-годдзю паэта. Юбілейны дзень народзінаў адзначаць роўна праз месяц. -Прыходжу я ў музей Максіма Багдановіча да дырэктара і кажу адкрытым тэкстам: хочаш маладую прыгожую журналістку, давай дзённік Багдановіча. Фрагментам спектаклю "Дзённік паэта" акторы Тэатру беларускай драматургіі адзначылі 120-ці-годдзе Максіма Багдановіча. Імпрэза адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. ФЁДАР ЯСТРАБ, МАСТАК: "Волат такога ўзроўню, волаты духу, такія як Багдановіч, ўплываюць не толькі на культуру, але і на самасвядомасць, значыць - і ў цэлым на нашае жыццё, на нашыя мэты жыцця". Адным жа з галоўных культурных здабыткаў адмыслоўцы называюць выданне энцыклапедыі "Максім Багдановіч". Гэтую грунтоўную працу планавалі апублікаваць яшчэ да 100-годдзя паэта. Аднак з-за адсутнасці грошай выданне чакала выхаду 20 гадоў. Аркадзь Несцярэнка, "Аб'ектыў"