Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Лістападаўская" цэнзура

Менск сустрэў васямнаццаты "Лістапад". Сёлета ў самым вядомым айчынным кінафестывалі бяруць удзел больш як 80 стужак з 30-ці краінаў свету. Аднак паказ аднаго з БЕЛАРУСКІХ фільмаў -- пра Менск -- прайшоў амаль таемна, без афішаў і па-за конкурсам. Чаму? "Навошта нам патрэбны беларуская, калі ўсе па-руску размаўляюць?" Няпростая сітуацыя беларускай мовы, праблема беднасці, і адвечнае жыллёвае пытанне. Усё гэта -- у стужцы "Ад золку да раніцы". Адзіным непаўнапраўным удзельніку "Лістападу". ПАВЭЛ ЛАЗІНЬСКІ, РЭЖЫСЁР: "Фільм павінен быў удзельнічаць у конкурсе, а аказаўся па-за конкурсам. Ён мусіў прайсці цэнзуру. Не ведаю, ці прайшоў... Можа, таму яго паказваюць у меншай зале". Дакладней -- у зале на 25 чалавек. Прыйшло туды, аднак, больш людзей -- пераважна гэта знаёмыя ўдзельнікаў праекту "Ад золку да раніцы". Гэта фільм, зняты беларускай моладдзю пад патранатам польскіх майстроў кінематаграфіі. Рэкламу праекту з афішаў знялі, нягледзячы на нейтральны сюжэт. НАСТАССЯ СЯМЕНЧЫК, УДЗЕЛЬНІЦА ПРАЕКТУ: "Фільмы атрымаліся проста пра жыхароў Менску. Таму я нават не магу знайсці ніводнай рацыянальнай прычыны, чаму раптам Мінкультуры магло не ўхваліць гэтага фільму для паказу на вялікім экране". Рацыянальныя прычыны ў беларускіх варунках часта не працуюць. На "Лістападзе" стала ясна: цяпер беларуская цэнзура фільтруе не толькі з-за сюжэту, але і з-за паходжання. МІРОСЛАЎ ДЭМБІНЬСКІ, ПРАДЗЮСАР ПРАЕКТУ: "Мела ўплыў тое, што прадуцэнт гэтага фільму -- гэта "Белсат". Ёсць і іншыя <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]