Уладзімір на вуліцу трапіў 2 гады таму, калі згарэла ягоная хата ў вёсцы ля Горадні. За гэты час прызвычаіўся і да спачування, і да агіды, навучыўся мала есці ды спаць пад адкрытым небам. Вядома ж, калі стол і дом пад любым кустом можна зладзіць. Але ўзімку трэба нешта думаць. УЛАДЗІМІР, БЯЗДОМНЫ: «У мяне ёсць сябар, раней у міліцыі працаваў -- выгналі, жыве ў лесе, дзе аб'язная дарога. Яны з сяброўкаю пабудавалі такі азіяцкі саркафаг. Я часам у іх начую». Начаваць на паветры -- часам смяротна небяспечна. Усяго тыдзень таму ў сталіцы ад пераахалоджвання загінулі шасцёра бяздомнікаў. Бо своечасова не паклапаціліся пра начлег. Каб не мерзнуць, самыя працавітыя бяздомнікі рыюць зямлянкі ды будуюць хаткі са смецця. Хто больш лянівы -- начуе на вакзалах, на цеплатрасах і ў каналізацыі. ГАННА, БЯЗДОМНАЯ: «Каля касцёлу папросім -- дадуць людзі. Дзесьці прадуктамі, дзесьці штосьці... Гэтак і выжываем». У Брыгіцкім касцёле ў Горадні бяздомнікаў кормяць рэгулярна. Тут, у чарзе па абед і адзенне, сустракаюцца былыя рабочыя ды інтэлігенты, якія аднойчы перасталі змагацца за сябе. САНЦЫЯ, СЯСТРА-НАЗАРАЦЯНКА: «Іх больш прыходзіць бліжэй да лістападу, калі сканчаецца праца ў калгасах. Яны шукаюць сабе там дадатковы прыработак, падчас уборкі гародніны». Не кожны пойдзе грэцца ў сацыяльны прытулак, дзе сярод правілаў галоўнае -- нельга піць алкаголю. Паводле медыкаў, менавіта ён -- галоўная прычына смерцяў бамжоў. Выпіўшы таннае "чарніла", бяздомнікі атрымліваюць траўмы і абмаражэнні. А <b>...</b>