Першы ў Беларусі цэх вытворчасці шклаваты распачне сваю працу ўжо на пачатку наступнага года. Але ў Бярозаўцы, для якой шклозавод "Нёман", горадаўтваральнае прадпрыемства, шмат каго агортвае не радасць, а неспакой. ЖЫХАРЫ БЯРОЗАЎКІ: "Тут непадалёк школа, і так гэтым сурыкам дыхаюць, а тут яшчэ шклавата. Лепш бы дзе на краі гораду зрабілі". "Здароўя яно не дасць нікому. Ніводнаму чалавеку здароўя шклавата не дае". "Не хацелася б, канечне, тут і так экалогія забруджаная. Усё ж хацелася б больш чыстую вытворчасць". Каб неяк абараніцца, людзі згуртаваліся. Актывістам удалося сабраць каля тысячы подпісаў, што зусім нямала для дванаццацітысячнай Бярозаўкі. ВІТОЛЬД АШУРОК, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ: "Подпісы збіралі за нашую бяспеку. Вось -- садок дзіцячы, вось -- завод. Паміж імі -- 200 метраў". Зварот з подпісамі ды просьбаю правесці грамадскія слуханні актывісты перадалІ дэпутатам мясцовага і абласнога саветаў ды парламенту. СЯРГЕЙ ТРАФІМЧЫК, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ: "Каб людзі маглі задаць тыя пытанні, якія іх хвалююць: якія рэчывы там будуць выкарыстоўвацца, ці не трапяць гэтыя рэчывы ў навакольнае асяроддзе, каб не патруціліся людзі". Цяпер Беларусь вымушаная купляць шклавату за мяжою, з запускам жа ўласнай лініі амаль палова прадукцыі пойдзе на экспарт. На вытворчасці ж, як запэўніваюць на заводзе, выкарыстаюць самыя сучасныя сістэмы ачышчэння. АНДРЭЙ ЖАМОЙДА, НАМ. ДЫРЭКТАРА ШКЛОЗАВОДУ «НЁМАН»: "Гэты аб'ект менш небяспечны на сённяшні дзень, чым існая вытворчасць. Уся інфармацыя ў <b>...</b>