Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гульня ў выбары

Ці будуць парламенцкія выбары ўжо ў красавіку? Магчыма. І абыход перашкоды заходніх краінаў у выглядзе патрабавання змяніць Выбарчы кодэкс -- толькі павярхоўная падстава. Перад усім -- чыста прагматычныя мэты. Лукашэнка можа здабыць крэдыт і, пакуль эканамічная сітуацыя дазваляе, правесці выбары. АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Усімі сіламі ён пастараецца развязаць пытанне з палітычнымі закладнікамі (гэта закладнікі, а не вязні) да Новага года. Бо ў снежні будзе вырашацца пытанне пра крэдыт МВФ". У выпадку выйгранага сцэнара, для выбараў будзе адпаведны момант. Менавіта пра гэта і кажа ананімная крыніца з Нацыянальнага сходу выданню "Коммерсантъ". Аднак правядзенне парламенцкіх выбараў раней і без змены заканадаўства не толькі не палепшыць стасункаў з Захадам, але можа і пагоршыць іх. Пагаршаць жа не выпадае. Бо і з усходняю суседкаю ёсць шматлікія пытанні. Пераважна па Мытным саюзе. АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Аляксандр Лукашэнка хвалюецца. Гэта заўважна. Тэмы вельмі сур'ёзныя. І не выключана, што да вясны мы атрымаем сур'ёзныя праблемы ва ўзаемаадносінах Беларусі ды адзінае эканамічнае прасторы, бо рэальна рэспубліка не падрыхтаваная на рэальную інтэграцыю". Пра тое, што праблемы ў стасунках на лініі Менск--Масква могуць праявіцца даволі хутка, кажуць не толькі расейскія, але і беларускія эксперты. АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК, АНАЛІТЫК: "Усе праблемы, якія ёсць, мы адчуем пасля выбараў прэзідэнта Расеі. Бо сёння для кіраўніцтва Расеі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]