Ніжэй ужо няма куды. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Standard & Poor's" ацаніла рызыку банкаўскага сектару Беларусі як максімальную. Цяпер нашая краіна займае апошнюю -- дзесятую -- прыступку рэйтынгу, які ацэньвае стан банкаўскага сектару краіны. Рызыку эканамічных дысбалансаў і крэдытную рызыку ў эканоміцы Беларусі адмыслоўцы "Standard & Poor's" ацанілі як выключна высокую, а рызыку парушэння эканамічнай устойлівасці як вельмі высокую. Агенцтва таксама адзначыла імклівую інфляцыю, глыбокую рэцэсію эканомікі Беларусі, моцную залежнасць ад цэнаў на сыравіну і вонкавага попыту, а таксама дамінаванне дзяржаўнага ўплыву ў гаспадарцы. Спецыялісты таксама падкрэсліваюць высокую палітычную рызыку ў Беларусі, якая можа абвастрыць эканамічны крызіс. Такія нізкія ацэнкі апроч нашай краіны маюць толькі Грэцыя ды В'етнам. Дарэчы, нават Венесуэла, Ямайка і Камбоджы займаюць, паводле рэйтынгу "Бікра", вышэйшыя пазіцыі. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"