Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ездзіць усё даражэй

Кіроўцаў чакае чарговы ўдар па кішэні. Заўтра ізноў даражэе паліва. Канцэрн "Белнафтахім" маўчыць, але шэраг медыяў з неафіцыйных крыніцаў атрымаў пацверджанне гэтай інфармацыі. За бензін давядзецца заплаціць больш у сярэднім на тры, а за дызель -- больш як на 7 адсоткаў. За літр дызелю давядзецца аддаць 5750 руб. Бензін Н-80 падаражэе амаль на 3,5 % ды будзе каштаваць 4900 руб. За літр бензіну маркі АІ-92 цяпер будзем плаціць амаль 5 200 руб, а за літр АІ-95 -- усе 5 500. Каля бензастанцыяў сёння ўжо пашыхтаваліся чэргі з ахвотных заправіцца па старых коштах. АЎТААМАТАРЫ: "Жыць будзем, ездзіць усё адно будзем". "Гэта чарговая спроба дзяржавы вырашыць свае праблемы за кошт шараговага грамадзяніна". "Я адна з дзіцем, для маёй сям'і гэта вельмі дорага". "Спачатку будзе цяжка, пасля прывыкнем. Не думаю, што людзі будуць менш ездзіць". Паліва падаражэе ўжо 10-ы раз з пачатку года. Апошні раз цэны павышаліся 16 кастрычніка. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]