Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пікет у Варшаве

Пікет салідарнасці з палітвязнямі прайшоў пад беларускаю амбасадаю ў Варшаве. Яго арганізатарам выступіла бюро дэпутата Еўрапарламенту Марэка Мігальскага. Удзельнікі, сярод якіх сябры "Беларускага дому" і кампаніі "Еўрапейская Беларусь", а таксама дачка палітвязня Змітра Бандарэнкі -- Юлія, запатрабавалі, каб прэзідэнт Беларусі неадкладна вызваліў палітвязняў. АННА БЯЛЯС, АСІСТЭНТКА МАРЭКА МІГАЛЬСКАГА: "Гандаль палітвязнямі -- гэта не самае лепшае выйсце. Трэба выстаўляць цвёрдыя ўмовы, думаць пра эканамічныя, палітычныя санкцыі, бо гэта, відавочна, уздзейнічае". Удзельнікі пікету падпісаліся пад заяваю Марэка Мігальскага да ўладаў Беларусі, у якой выказваецца занепакоенасць станам Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча ды іншых вязняў, выказваецца патрабаванне вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. Заяву пікетоўцы пакінулі ў паштовай скрыні беларускай амбасады. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]