Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кітайцы жывуць у чарзе па «iPhone»

Тысячы намётаў з'явіліся каля крамы "Apple" у Ганконгу, дзе 11 лістапада а 7-й раніцы распачнецца продаж новай мадэлі тэлефона -- "iPhone 4S". Ахвочыя набыць апошнюю тэхнічную навінку ад "Apple" пачалі прыходзіць ажно ў панядзелак, 7 лістапада. Многія прынеслі з сабою намёты, матрацы і коўдры, каб не змерзнуць у халодныя і дажджыстыя ночы. Каля крамы з'явіўся "шэры" рынак. Рэсэлеры -- скупшчыкі, якія потым перапрадаюць смартфоны, наймаюць людзей, якія ўплішчваюцца ў пачатак чаргі. За чаканне плацяць 500 ганконгскіх долараў (64 долары ЗША). З ростам натоўпу паліцыя спрабавала адсунуць некаторых у канец чаргі. Працаўнікі службы бяспекі таксама адгаворвалі людзей ад чакання. Аднак ніхто разыходзіцца не думае. Адзін з незадаволеных аматараў, які не жадаў пакідаць чаргі, спрабаваў весці перамовы з паліцыяй - ён узняў "Apple iPad" з надпісам "Нядобрасумленна!". Аналітыкі кажуць, што кітайскі рынак будзе мець вырашальнае значэнне для наступнага росту кампаніі "Apple", а новы "iPhone 4S" не дасць канкурэнтам -- такім, як "Samsung", -- заняць галоўную ролю на рынку смартфонаў. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]