Павдле палітолага, Аляксандр Лукашэнка доўгі час выкарыстоўвае мадэль "цар добры, баяры -- дрэнныя", маўляў ва ўсіх бедах у краіне вінаватыя то чыноўнікі, то мясцовыя кіраўнікі, то дырэктары буйных прадпрыемстваў. Абвінавачванні таксама перыядычна гучаць то ў бок краінаў Захаду, то беларускай апазіцыі. "Спіхнуць з сябе віну на некага, знайсці "ахвярнага казла". Галоўным ворагам было чанвенства і гэта мадэль працавала, - гаворыць Валер Карбалевіч. - Але з пачатку крызісу апытанні паказваюць, што насельніцтва цяпер бачыць галоўным віноўнікам самаго кіраўніка дзяржавы".