Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Артак Кіракасян параўнаў судовы працэс над Алесем Бяляцкім з падзеямі 1930-х гг. у Нямеччыне і Савецкім Саюзе. «У звязку з гэтым я заклікаю таварышаў пракурораў: прачніцеся! Гэта дабром не скончыцца ні для каго. Гэта яўна палітычны працэс і абвінавачанне, хутчэй за ўсё, пойдзе супраць усёй «Вясны» і ўсяго праваабарончага руху Беларусі», -- заявіў праваабаронца ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».