Зіма, як кажуць, не за гарамі, а разам з ёю не за гарамі і традыцыйныя клопаты. Хаатычна параскіданыя ў дварах аўты неўзабаве прысыпле снегам. Чарговы раз узнікне пытанне: а прыбіраць каму? УЛАСНІЦА АЎТА: "У нас новы дом, суседзі паміж сабою знаёмыя, дамовіцца выйсці ды пачысціць стаянку -- не праблема". На словах сапраўды ўсё выглядае проста, на справе -- вось гэтак. Ахвотных пачысціць у маразы пляцоўку ля свайго аўтамабіля знаходзіцца няшмат. За непрыбраны ў радыусе аднаго метру вакол машыны снег можна нават атрымаць штраф. Але і такая кара дзее не моцна. Менскі ЖКГ прыдумаў выйсце -- аўтаўладальнікам прапаноўваюць падпісаць дамову на прыбіранне снегу вакол іхнага аўтамабіля. Такая паслуга будзе каштаваць усяго 10 000 руб. на месяц. Аўтамабілісты навіну ўспрынялі з радасцю. КІРОЎЦЫ: "Заплаціла б, бо людзі і так гэта робяць. Гэта іхная праца, а працу трэба аплачваць". "Можна і плаціць. Я толькі падтрымаю -- каб не чысціць самастойна". Ініцыятыву вітаюць і самі прыбіральнікі, аднак як яе ўвасобіць, не ўяўляюць. ПРЫБІРАЛЬНІЦА: "Мы ж не можам ведаць кожнае аўта -- хто заплаціў, хто не заплаціў. Або ўсё чысцім, або нічога". "Шукаць жа мы не будзем аўтамабіль або гаспадара, дзе ён паставіць. Можа, ён паставіць за аркаю ў тым баку, немаведама дзе". Пра шматлікія тэхнічныя перашкоды кажуць і адмыслоўцы, падкрэсліваючы, што для пачатку на рэалізацыю ініцыятывы трэба знайсці неабходную колькасць людзей. УЛАДЗІМІР ЛАЎТО, ЗАТ «АРЭСА-СЭРВІС ЖЭС»: "Найбліжэйшая ад нас, 85-я ЖЭС, на <b>...</b>