Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Магія шасці адзінак

У асаблівы дзень у адным з гарадзенскіх ЗАГСаў аб'ядналіся ў два разы больш, чым звычайна, -- ажно 60 сэрцаў. Хоць розумам беларусы ў магію лічбаў хутчэй не вераць. МАЛАДАЯ: "Супадзенне. Чатыры гады знаёмства -- мы так вырашылі. Менавіта ў гэты дзень". МАЛАДЫЯ: "Хтосьці не верыць, а хтосьці верыць. Бо магія..." "Вось і пачынаецца -- першыя сямейныя сваркі". Шлюбны шал, выкліканы шасцю адзінкамі, апанаваў усю Беларусь. У Менску распісаліся больш за паўтысячы маладых. Нягледзячы на сумнеўны досвед папярэдніх "чароўных" дзён. СВЯТЛАНА АНЕГІНА, НАЧАЛЬНІЦА АДДЗЕЛУ ЗАГСУ: "9.09.09 у нас таксама былі вяселлі -- мы таксама рэгістравалі ахвочых. Але шчыра скажу -- палова з іх ужо развялася". Астролаг Валерый Бабкоў пацвярджае: дзень шлюбу на шчасці маладых найхутчэй не адаб'ецца, хоць паводле нумаралогіі лічба 11 зусім не вясёлая. Але сёння -- насуперак меркаванню астролага -- шмат у якіх краінах панаваў вясельны настрой. Аднак найбольш заўважнае шлюбнае "шаленства" ў Кітаі, дзе нумаралогіі надаецца асаблівае значэнне. ЎАН ХОН МЯЎ, ЖАНІХ: "Мы выбралі сённяшні дзень -- агулам атрымліваецца шэсць адзінак. У Кітаі гэта азначае адно сэрца, адну мэту. А гэта значыць, адно жыццё". Толькі ў Пекіне сёння пашлюбіліся 6000 маладых. Нягледзячы на тое, што ўжо дзесяць гадоў у Кітаі 11 лістапада адзначаюць Дзень несямейных людзей, або Дзень знаёмстваў. Аднак што закаханым да логікі? НЯВЕСТА: "Сёння 11 лістапада, а значыць, я буду любіць цябе ўсё жыццё!" Застаецца спадзявацца, што шчаслівы <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]