Экскурсія школьнікаў. Не ў запаведнік і не ў музей, а ў патэнцыйна небяспечную зону, куды звычайна ўваход забаронены. А вакол -- як мала дзе. Новенькая шаша, бліскучая чыгунка, дамы, што чакаюць навасёлаў. Большасці беларусаў пра такое застаецца толькі марыць. Але ўсё гэта з'явілася дзеля таго, каб як мага хутчэй тут, у Астравецкім раёне, пачалі дыміць коміны новай атамнай электрастанцыі. На гэты момант пляцоўка пад АЭС памерам на два квадратныя кіламетры гатовая да будоўлі. Цяпер у плане -- кантракты з рэалізатарам праекту, расейскім "Атомстройэкспортом". МІХАІЛ ФІЛІМОНАЎ, КІРАЎНІК ДЫРЭКЦЫІ ПАБУДОВЫ АЭС: "Падпісанне першачарговых кантрактаў -- сярод іншага, на тэхнічны праект -- запланаванае на канец года. Генеральны праект -- у першым квартале 2012 г.". Усё пад кантролем, небяспекі няма. З вуснаў чыноўнікаў чарговы раз гучалі дэкларацыі. АНДРЭЙ БАРКУН, ДЫРЭКЦЫЯ ПАБУДОВЫ АЭС: "Санітарная зона атамнай станцыі -- яна месціцца на тэрыторыі станцыі, за агароджаю. За тэрыторыю станцыі, нават пры праектнай аварыі, ніякіх выкідаў не будзе". Іншае сцвярджаюць незалежныя эксперты. У іх рэалізацыя праекту выклікае сур'ёзныя сумневы. ТАЦЦЯНА НОВІКАВА, ЭКОЛАГ: "Заяўлены нейкі абсалютна новы рэактар, нейкі новы тып электрастанцыі. Але праблема ў тым, што падобная АЭС ніколі і нідзе раней не будавалася. Гэта праект, якога ніхто не выпрабоўваў". Пры гэтым на новую АЭС у сітуацыі эканамічнай нестабільнасці прыйдзецца выдаткаваць немалыя грошы. Афіцыйна -- каля $ 9 млрд. Неафіцыйна <b>...</b>