Інтэрнаўтам Андрэй Тур найбольш вядомы з гэтага відэа. "Жыць трэба адпаведна сродкам", -- заявіў тады намеснік міністра эканомікі на пытанне бізнесоўца, як захаваць справу падчас крызісу. Аляксандр Лукашэнка пытанняў сёння не задаваў, а ставіў задачы перад новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Эканамічны блок тут мусіць не дубляваць дзейнасць ураду, а набыць палітычную афарбоўку, бо адміністрацыя прэзідэнта -- гэта палітычны орган". На загад кіраўніка краіны Андрэй Тур мусіць зрабіць сур'ёзныя перастаноўкі ў эканамічным блоку Адміністрацыі: "Жканоміка мае разглядацца праз прызму палітыкі", -- заявіў ён. Незалежных экспертаў новае прызначэнне не здзіўляе. На тле ўчорашніх заяваў кіраўніка краіны наконт рэфармавання эканомікі выбар Аляксандра Лукашэнкі выглядае лагічна. КАНСТАНЦІН СКУРАТОВІЧ, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: "Тур заўсёды агучваў рашэнні -- адкрыта антырынкавыя рашэнні, пасля якіх на развіццё рэформаў накладалася фактычна вета". На думку адмыслоўца, новае прызначэнне зробленае як супрацьвага прэм'еру Міхаілу Мясніковічу. Тур, які працуе ва ўрадзе ад 1995 г., -- ідэальная кандыдатура для Адміністрацыі прэзідэнта. Ён заўсёды ахвотна падтрымліваў лінію кіраўніка краіны. У той жа час пра неабходнасць рэформаў у беларускай эканоміцы выказаўся прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Менавіта з адсутнасцю зменаў ён звязаў цяперашні крызіс у Беларусі. ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ: "Калі супаставіць з тым, што ў нас <b>...</b>