Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Скуратовіч: Тура прызначылі, каб рэформаў не было

"Тур лічыцца адным з самых падрыхтаваных і прафесійных эканамістаў у Беларусі. Ён паходзіць з акадэмічнага асяроддзя, студэнты вельмі добра пра яго адгукаюцца. Аднак ягоная пазіцыя заўсёды была бліжэйшая да ўраду, чымся да ліберальных колаў", -- тлумачыць "Белсату" эканамічны аглядальні Канстанцін Скуратовіч. Паводле эксперта, Андрэй Тур, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, заўсёды агучваў антырынкавыя развязанні, пасля якіх на развіццё рэформаў фактычна накладалася вета: "Ён агучвае самыя непапулярныя рашэнні, якія прыводзяць да значных эканамічных наступстваў". Менавіта дзеля гэтага былы намеснік міністра эканомікі і спатрэбіўся кіраўніку Беларусі на новай пасадзе. "Тур агучыць цяпер пазіцыю Лукашэнкі, пасля чаго і будуць прынятыя ўсе рашэнні", -- гаворыць Канстанцін Скуратовіч. Прыняцце такіх рашэнняў заўсёды было галоўнаю задачаю ўраду. Аднак прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч дазволіў сабе шэраг рэзкіх выказванняў адносна эканамічнай палітыкі, якая традыцыйна праводзіцца ў Беларусі. "Спроба спісаць на гэты ўрад усе пазыкі, усе няшчасці беларусаў будзе зробленая. Але гэта будзе эфектыўна толькі ў тым выпадку, калі беды не працягнуцца. А яны працягнуцца", -- мяркуе наш суразмоўца. Канстанцін Скуратовіч зазначыў, што, калі б кіраўнік Беларусі прыняў лінію ўраду, ён перакрэсліў бы ўсю тую палітыку, якую праводзіў цягам васямнаццаці гадоў. "Рэжым, які плануе для сябе палітычную бессмяротнасць, у прынцыпе не здатны да рэформаў", -- падсумаваў эксперт.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]