Партнёр Беларусі, Казахстан, якім больш за 20 гадоў бяззменна кіруе Нурсултан Назарбаеў, губляе імідж "выспы стабільнасці". У горадзе Тараз на поўдні краіны сёння грымнуў магутны выбух, была перастрэлка. Невядомы абрабаваў зброевую краму ды здзейсніў самападрыў ля будынку абласной адміністрацыі. У выніку загінулі 7 чалавек. Крымінальную справу распачалі паводле артыкулаў "забойства" і "тэрарызм".