Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Усаў пра дыялог Лукашэнкі з апазіцыяй і Захадам

Лукашэнка -- Захаду: Не будзе дыялогу на нашых умовах -- пачнем рэпрэсіі Палітолаг Павал Усаў каментуе апошнія выказванні кіраўніка Беларусі -- сярод іншага і абвяржэнне ўласных словаў пра дыялог з апазіцыяй. Тым часам польская газета "Rzeczpospolita" са спасылкаю на ўласную крыніцу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы сцвярджае: балгарскі міністр замежных справаў Нікалай Младэнаў паабяцаў Аляксандру Лукашэнку 2 млрд еўраў, калі той выпусціць усіх палітвязняў да канца гэтага года. "Улады хочуць паказаць: нягледзячы на тое, што некаторых вязняў адпусцілі, гэта не значыць, што рэжым увядзе нейкія палітычныя паслабленні. Асабліва ў сітуацыі, якая пагаршаецца, калі могуць распачацца сацыяльныя бунты", -- гаворыць палітолаг Павал Усаў. Паводле яго, мэта ўладаў Беларусі -- утрымаць апазіцыю ў пэўных межах і паказаць, што рэжым працягвае палітыку кантролю і рэпрэсіяў. "Калі казаць пра замежнапалітычны кірунак, гэта сігнал для Еўразвязу: калі вы не пойдзеце на дыялог на такіх частковых умовах (вызваленне вязняў без дэмакратызацыі), рэжым працягне рэпрэсіі", -- мяркуе Павал Усаў. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]