Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Мацкевіч пра Народныя сходы

Мацкевіч: Сёння не час для пратэстаў Пра памылкі арганізатараў Народных сходаў разважае часовы кіраўнік Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Уладзімір Мацкевіч. Паводле суразмоўцы, 12 лістапада Народны сход не адбыўся, хоць у сталіцы на яго прыйшлі каля 50 чалавек, некалькі дзясяткаў сабраліся ў іншых гарадах. Адказнымі ён называе не толькі рэжым і ўладу. Ёсць і ўскосныя вінаватыя: тыя, хто, маючы добрыя намеры, карыстаецца з недакладных метадаў і сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў. "Арганізатары сходу, у тым ліку Віктар Івашкевіч, зрабілі памылку, не ўлічыўшы сацыяльных, палітычных зменаў, зменаў у свядомасці грамадства", -- выказаў сваю думку Уладзімір Мацкевіч. "Сёння вырашальная сіла -- буйны сярэдні клас, а не пралетарыят 1990-х", -- сцвярджае эксперт. Але гэтыя людзі, паводле яго, выйдуць на вуліцы толькі пасля дакладных разважанняў, крытыкі, толькі з увагі на сур'ёзныя прычыны. "Пасля 19 снежня ў краіне ўведзенае надзвычайнае становішча, а наданне генеральскіх чыноў губернатарам сведчыць пра пераход да ваеннага становішча". Мацкевіч мяркуе, што правядзенне апазіцыйных акцыяў дае ўладам магчымасць падтрымання ў боегатоўнасці сілавых структураў -- і гэтак не дае рэжыму заснуць. Таму такія акцыі ёсць "падыгрываннем рэжыму". Змянілася пазіцыя палітычных лідараў, гаворыць палітолаг. Яны ўдзельнічаюць толькі ў акцыях, якія самі зладзілі, каб не дыскрэдытаваць сябе дачыненнем да няўдалых ініцыятываў. Гэта сведчыць пра жаданне <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]