Дзверы Музею гісторыі кіно ў гэтую нядзелю сталіся ўваходам... у шафу. «Open шафу». Праект пад такою назваю аб'яднаў менчукоў, што любяць ствараць і насіць стыльныя рэчы. ЯГОР, НАВЕДНІК ІМПРЭЗЫ «OPEN ШАФА»: «Рэчы, што былі прывезеныя з Еўропы і Амерыкі, і ўласнаручна зробленыя... Людзі тое, чаго не носяць, прадаюць іншым людзям. Па вельмі нізкіх цэнах -- максімальная цана 100 тысячаў». Візіт у «Open шафу» аднак -- нешта большае, чымся альтэрнатыва паходу ў краму. На крэатыўнай барахолцы можна было не толькі купіць рэчы з першых рук -- у аўтараў, але і з першых вуснаў даведацца, як паўстаюць арыгінальныя ўпрыгожванні. Напрыклад, як завушніцы атрымаліся з арэха. ЯНА МАРШУК, СТВАРАЛЬНІЦА ЎПРЫГОЖАННЯЎ: «На зрэзе ў іх атрымліваецца такі прыгожы малюнак натуральны. А я прыдумала запаўняць іх пластыкам каляровым, прыдумваць узоры, малюнкі і ствараць такія ўпрыгожванні для экалагічна настроеных дзяўчат». А шмат хто і ўласнымі рукамі паспрабаваў асвоіць азы дэкаратарскага майстэрства. На праекце працаваў майстар-клас па дэкупажы. Гэтая тэхніка ўжываецца для стварэння модных пацерак. Дарэчы, музыка і для пачаткоўцаў, і для дасведчаных творцаў грала проста са сталіцы моды. НАТАЛЛЯ ДАРАШКЕВІЧ, СУАРГАНІЗАТАРКА ІМПРЭЗЫ: «На вашых вачах... мы бачым ві-джэя Рабэрта, які проста з Мілану дзіджэіць нам усялякія музычныя штучкі». Таму не дзіва, што менчукам прыйшліся да смаку не толькі прадстаўленыя вырабы, але і фармат кірмашу. Тым больш, што «Open шафа» даказвае: выглядаць стыльна можна <b>...</b>