Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Можа... Ватыкан дапаможа

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Мы не прымаем палітыкі, якую цяпер праводзяць еўрапейцы ў дачыненні Беларусі. Мы б чакалі ад Каталіцкай царквы больш актыўнай пазіцыі ў гэтым кірунку. Усё ж у гэтым несправядлівым, бяздонным свеце самым справядлівым органам ёсць Царква. Хацелася б, каб Царква сказала нешта ў абарону справядлівасці». Яшчэ падчас учорашняй літургіі ў кафедральным касцёле старшыня Папскай Рады ў спрыянні хрысціянскаму адзінству выказаўся ў абарону справядлівасці... але датычнай судовых інстытутаў. Іерарх заявіў, што людзі, якія жывуць ва ўмовах дыктатуры, з уласнага досведу зазналі, што значыць не мець суддзі. Курт Кох -- ужо трэці ватыканскі іерарх, які сёлета наведвае Беларусь. Праз яго кіраўнік Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, перадаў Папу рымскаму Бэнэдыкту XVI паўторнае запрашэнне наведаць Менск. Першая прапанова прагучала ў 2009 г., калі беларускія біскупы наведвалі Рым. Сёння ж госць з Ватыкану браў удзел у праваслаўна-каталіцкай канферэнцыі ў Менску. Юлія Цяльпук, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]