Палітычныя партыі, праваабарончыя арганізацыі, разнастайныя грамадскія аб'яднанні. У дэмакратычных дзяржавах яны могуць развівацца без перашкодаў. У Беларусі -- не. Пад пагрозаю крымінальнай адказнасці. АЛЯКСЕЙ ШЭІН, КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ «ПРАВА НА ВЕРУ»: «За час існавання артыкулу 193.1 у Беларусі асудзілі 18 чалавек. І да вялікіх тэрмінаў зняволення, і да штрафаў». Трапіць у турму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў Беларусі можна нават на два гады. Адпаведны артыкул у Крымінальным кодэксе існуе з дзве тысячы пятага года. Еўрапейскі Звяз не аднойчы заклікаў улады Беларусі адмяніць яго. Цяпер сваё пазіцыю агучыла Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права, называная Венецыянскаю, у якой Беларусь мае асацыяванае сяброўства. УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА, ЦЭНТР «ВЯСНА»: «Артыкул 193.1 прызнаецца не адпаведным тым міжнародным абавязальніцтвам, якія ўзяла на сябе Беларусь. Ён не адпавядае пакту аб Грамадскіх і палітычных правах, ён у прынцыпе не адпавядае самой Канстытуцыі Беларусі». А гэта значыць не адпавядае міжнародным дэмакратычным нормам. І хоць Венецыянская камісія ёсць кансультатыўным органам пры Радзе Еўропы, яе дакумент мае істотнае значэнне. АЛЯКСЕЙ ШЭІН, КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ «ПРАВА НА ВЕРУ»: «Вядома, беларускія ўлады могуць адмахнуцца ад рашэння камісіі, у якой Беларусь мае сяброўства, але тым не менш гэта адназначны сігнал для ўсіх чыноўнікаў, што яны парушаюць міжнароднае заканадаўства. Яны павінны ведаць, чым гэта можа закончыцца». Цяпер <b>...</b>