«Паважаныя грамадзяне, вашыя дзеянні незаконныя». Гэтыя словы ўдзельнікі неафіцыйных мітынгаў і пратэстаў даўно вывучылі на памяць. Што праўда, раней незаконнасць збораў на вуліцы не была відавочная. Ну сабраліся людзі, моўчкі гуляюць, пляскаюць у ладкі... Незаконнымі выглядалі хутчэй дзеянні асобаў у цывільным, якія хапалі людзей на вуліцах. Аднак цяпер для разгону любых мітынгаў і флэш-мобаў ёсць юрыдычныя падставы -- папраўкі ў Закон аб масавых мерапрыемствах. ТАЦЦЯНА РАВЯКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Яны накіраваныя на спыненне грамадскай актыўнасці і на тое, каб людзі, якія дазваляюць сабе да гэтага часу выказваць альтэрнатыўныя меркаванні, -- яны ведалі, што іх за гэта будзе чакаць цяпер ужо ўстаноўленая законам адказнасць». Згодна з новым законам, правілы правядзення любой масавай акцыі зрабіліся больш жорсткімі, а аказацца парушальнікам цяпер значна прасцей. Для любога збору грамадзянаў патрэбны дазвол. А пакуль яго не атрымалі -- забаронена нават у інтэрнэце абвяшчаць месца і час сходу. ІГАР ЯЎСЕЕЎ, РУУС МЕНГАРВЫКАНКАМУ: «Грамадзяне, якія будуць збірацца ў непрызначаных месцах і праводзіць гэтыя мерапрыемствы, будуць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці, а ў выключных выпадках -- да крымінальнай». Таксама арганізатарамі збораў не могуць быць асобы, якія цягам года былі пакараныя за парадак правядзення такіх акцыяў. І гэта яшчэ не ўсё. УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: «Таксама вельмі пашыраныя правы працаўнікоў міліцыі, якія маюць права на асабісты дагляд <b>...</b>