Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пракурор запатрабаваў расстрэлу!

Расстрэл для абодвух абвінавачаных. Пакуль не прысуд, а толькі патрабаванне пракурора. Дзмітрыю Канавалаву за здзяйсненне тэрактаў і выраб выбуховых рэчываў. Уладзіславу Кавалёву -- за дапамогу і неданясенне. АЛЕГ ВОЛЧАК, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ: «Усё ішло па накатаным, і я зразумеў, што жыццё чалавека ў нас нічога не вартае ў Беларусі, у краіне, дзе кіруе аўтарытарны рэжым. Таму тое, што адбылося з гэтымі хлопцамі, магло адбыцца з любымі». На судзе абодва абвінавачаныя заявілі пра ціск з боку праваахоўнікаў падчас папярэдняга следства. Канавалаў адмовіўся ад прызнання ў віцебскіх выбухах. Кавалёў заявіў пра сваю поўную невінаватасць. Але менавіта тыя першыя паказанні пракурор заклікаў суд прызнаць праўдзівымі ды пакласці іх у аснову абвінавачання. ЛЮДМІЛА ГРАЗНОВА, ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ПРАВААБАРОНЧЫ АЛЬЯНС»: «Гэта ўсё выглядае настолькі непераканаўча. І зноў жа нагадвае 1930-я гады, суды на чале з Вышынскім. Калі прызнанні абвінавачаных, здабытыя гвалтам, клаліся ў прысуды, людзей падводзілі пад расстрэл». Калі цяпер і не так, дык справа Канавалава і Кавалёва выкрыла іншыя агрэхі беларускай судовай сістэмы, бо паводле адной з інкрымінаваных ім справаў дзве асобы ўжо адседзелі па два гады. Мела сваіх абвінавачаных і прызнанні, і нават сведку і інкрымінаваная хлопцам справа аб выбухах 2005 г. ЛЮБОЎ КАВАЛЁВА, МАЦІ АБВІНАВАЧАНАГА: «Калі нават прасачыць справу 2005 года, калі таксама нейкім чынам затрымалі братоў Мурашак. І таксама яны прызнаваліся і падпісвалі пад пратаколамі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]