Новая сацыяльная сетка: Soybook Аргентынскія фермеры, якія вырошчваюць сою, маюць цяпер сваю сацыяльную сетку -- Сойбук (Soybook). Яна мае стаць інтэрнэт-платформай для абмену досьведам паміж вытворцамі. Карыстальнікі могуць не толькі загружаць фотаздымкі і відэа ды размяшчаць іх на сцены «сяброў», як і ў Facebook і MySpace, але і пісаць на форумах, звязаных з сельскагаспадарчай прамысловасцю. Самыя папулярныя тэмы на сёння -- новыя законы, якія рэгулююць вытворчасць пшаніцы, і біяпаліва. Аргенціна з'яўляецца сусветным лідэрам па экспарце соі і соевага алею, а таксама адным з вядучых пастаўнікоў кукурузы і мяса. Новая сацыяльная сетка адкрыта для ўсіх фермераў і людзей, зацікаўленых у сумежных з сельгасвытворчасцю галінах. З моманту запуску ў кастрычніку Soybook сабраў больш за 250 унікальных карыстальнікаў у асноўным з Аргентыны, але стваральнік старонкі кажа, што ён хутка спадзяецца ўбачыць у сетцы карыстальнікаў з усяго рэгіёну і з-за мяжы. belsat.eu