Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На Кубе дазволілі прыватныя цырульні

У салоне мусіць быць не больш за тры месцы. Кубінскі ўрад зацвердзіў рэформы, якія даюць права на існаванне прыватнага сектару ў эканоміцы. Рашэнню папярэднічаў эксперыментальны перыяд (20 месяцаў), цягам якога цырульнікі маглі арандаваць дзяржаўныя памяшканні ды працаваць самастойна. У выніку павысілася эфектыўнасць працы і выраслі падатковыя выплаты ў бюджэт. Гэта адна з шматлікіх рэформаў ураду, скіраваных на лібералізацыю эканомікі савецкага кшталту пры адначасовым захаванні камуністычнай сістэмы. Хоць крамы і надалей будуць належаць дзяржаве, прыватнікі змогуць арандаваць памяшканні ды будуць лічыцца "самазанятымі". Новы закон афіцыйна пачне дзеяць з 1 снежня і будзе распаўсюджвацца на цырульні, якія існуюць не больш за тры месцы. Паводле кубінскіх медыяў, сёння ў прыватным сектары на Кубе працуюць 338 000 чалавек, і гэтая колькасць будзе расці, бо ў сувязі з цяжкою эканамічнаю сітуацыяй урад хоча пазбавіцца ад мільёну працаўнікоў дзяржаўнага сектару. У выніку апошніх рэформаў кубінцам упершыню за пяцьдзясят гадоў дазволілі набываць і прадаваць дамы і аўтамабілі. Перамены могуць прывесці да знікнення амерыканскай аўтамабільнай класікі, якая цяпер дамінуе на дарогах краіны. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]