У чэшскім Німбурку праходзіць пяты адкрыты чэмпіянат па фрызбі. Роля людзей у спаборніцтвах зводзіцца толькі да падкідвання талерак. Сапраўдныя ж героі тут маюць чатыры лапы і хвост. Ды ўмеюць лятаць. Сёлетні чэмпіянат па догі-фрызбі -- пяты з ліку і першы з міжнародным статусам. Акрамя гаспадароў, сваё майстэрства паказвалі госці з Нямеччыны, Польшчы ды Славаччыны. На думку арганізатараў, чым больш удзельнікаў, тым больш новых ідэяў, трукаў ды папросту цудоўнага настрою. ЛУКА ШОНАВА, ПЕРАМОЖЦА «ДОГІ-ФРЫЗБІ-2011»: «Займацца фрызбі са сваім старэйшым сабакам мы пачалі яшчэ шэсць гадоў таму. Ён у мяне надта ж любіў бегаць ды скакаць, таму я пачала шукаць у інтэрнэце які-небудзь занятак для яго. І вось мы знайшлі фрызбі!» Дзве хвіліны на тое, каб уразіць строгіх суддзяў -- і вось яно, першае месца! Дзвюхногія пераможцы атрымліваюць свае кубкі ды граматы, а чатырохногія -- міску добрай ды смачнай ежы! Валеры Руселік, «Аб'ектыў»