Год таму Віктар Поўзун выкупіў закінутую кавярню пад назваю "Гасцінец" пры ажыўленай шашы Менск--Горадня з пэўнасцю, што адбою ад гасцей не будзе. ВІКТАР ПОЎЗУН, УЛАДАЛЬНІК КАВЯРНІ: "У мяне фірма турыстычная, я аб'ездзіў палову Еўропы, і я ведаю, што патрэбна ў дарозе чалавеку. Летась старым гаспадарам надакучыла бюракратычная сістэма, абабіваць гэтыя парогі, але я пра гэта тады не ведаў". Не ведаў і пра тое, што паводле заканадаўства кавярню могуць знесці ў любы момант, бо яна мае статус часовага аб'екту і застаецца на арандаванай тэрыторыі. Аднак гэта не апошні "гасцінец", што чакаў Віктара. Тарыфы ж для гэткага невялікага бізнесу такія самыя, як для буйных прадпрыемстваў. Толькі за кастрычнік і толькі за электраэнергію давялося заплаціць каля чатырох мільёнаў рублёў. ВІКТАР ПОЎЗУН, УЛАДАЛЬНІК КАВЯРНІ: "Паўсюдна кажуць, што дзяржава мусіць дапамагаць, што мусім разам будаваць гэты прыдарожны сэрвіс. Я кажу: дык вы хоць бы не перашкаджайце!" Калі нехта вырашае пабудаваць прыдарожную кавярню, то акрамя выдаткаў на ўтрыманне самой кавярні яму неабходна за свой кошт пабудаваць стаянку, правесці да яе дарожныя палосы зніжэння хуткасці, пабудаваць прыбіральні не толькі для кліентаў, але і для праезных, чысціць лес, асвятляць тэрыторыю стаянкі. ІГАР ГРЫШУКЕВІЧ, УЛАДАЛЬНІК КАВЯРНІ: "Калі мы для народу працуем, прадпрымальнік і дзяржава, значыць трэба разам і працаваць. У дарожных службаў ёсць тэхніка ўся. Магла б нам дапамагчы дзеля развіцця пляцовак камфартабельных <b>...</b>