Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памёр Анатоль Белы

Сумная навіна. На 72-м годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак, грамадскі ды культурны дзеяч Анатоль Белы. Сузаснавальнік Партыі БНФ і Таварыства беларускай мовы, ён стаў вядомы дзякуючы ўласнаручна створанаму музею ў родных Старых Дарогах ды як ініцыятар шматлікіх культурніцкіх праектаў, звязаных з гісторыяй ды нацыянальным адраджэннем Беларусі. Прыватны музей у Старых Дарогах умясціў у сябе багатую калекцыю выяўленчага мастацтва, скульптураў вядомых гістарычных дзеячаў. Агульная колькасць экспанатаў сягае амаль 2 тысячаў. Анатоль Белы таксама вядомы сваёй выкладчыцкаю дзейнасцю ў БДУ, адкуль яго звольнілі праз палітычныя погляды. Нягледзячы на гэта, ён працягваў дзяліцца экспанатамі з дзяржаўнымі музеямі. Анатоль Белы пакутаваў на рак, смерць напаткала мастака ў Менску. Пахаванне адбудзецца паслязаўтра -- на ягонай малой радзіме. Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]