Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прафсаюзы -- за павышэнне падаткаў

Добра зарабляеш -- плаці болей! Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапанавала ўраду на траціну павысіць падаходныя падаткі для беларусаў з месячным даходам ў тысячу долараў ЗША ці болей. Прафсаюзы скіравалі ва ўрад прапанову часова падняць падатак з сённяшніх 12 % да 20 %. Калі прапанова будзе прынятая, беларусы з заробкам, роўным альбо большым за тысячу долараў у эквіваленце, будуць аддаваць у дзяржаўны скарб 5-ю частку прыбытку цягам усяго наступнага года. Выручаныя гэткім чынам грошы прафсаюзы прапаноўваюць скіраваць на дапамогу малазабяспечаным грамадзянам. Прафсаюзы прапанавалі ўраду спыніць на бліжэйшыя 2 кварталы рост камунальных тарыфаў і аплаты праезду, а таксама падтрымаць малазабяспечаных грамадзянаў аднаразоваю дапамогаю да Новага года. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]