Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Танней не для людзей

Аляксандр Лукашэнка разлічвае папоўніць дзяржаўны бюджэт на наступны год за кошт чаканага зніжэння цэнаў на расейскія газ і нафту. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі па Менскай вобласці. Аднак спажыўцы палёгкі не адчуюць, бо кошты на ўнутраным рынку застануцца без зменаў. Кіраўнік краіны абяцае, што зэканомленыя сродкі накіруюць пенсіянерам. У сваю чаргу Расея гатовая знізіць цану на паліва, але толькі ў абмен на продаж беларускіх дзяржактываў. На канец лістапада -- пачатак снежня запланавалі падпісаць міжурадавае пагадненне і дамову куплі-продажу пяцідзесяці адсоткаў акцыяў "Белтрансгазу", дзякуючы чаму Беларусь і зможа атрымаць ільготны кантракт на імпарт газу ў 2012 годзе. Аднак пры ўваходжанні налета Расеі ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю, на ўтварэнне коштаў на газ у большай ступені пачне ўплываць рынак, а не палітычная воля расейскіх лідараў. Акрамя таго, паводле дамовы СГА, для нашай усходняй суседкі першаснымі стануць абавязкі перад міжнароднаю арганізацыяй, а не перад Мытным саюзам, чальцом якога разам з Расеяй ды Казахстанам ёсць нашая краіна.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]