Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра катаванні ў ААН

8760 руб. за адзін долар -- гэта сярэдні курс на амерыканскую валюту сёння зранку. Другі дзень запар рубель узмацняецца. Але як сітуацыя будзе выглядаць праз месяц -- можна толькі здагадвацца. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ "Я так думаю, што да новага года тысячаў да 15 ён дойдзе". "Можа быць, 10 000, ён расце, не думаю што будзе падаць". "Я думаю, што дзесьці да 20 000 будзе набліжацца". "Я думаю, захаваецца такі, што і цяпер". Аднак перакананыя ў гэтым не ўсе. На мінулым тыдні намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка заявіў, што калі Беларусь не спыніць друкаваць пустыя грошы, курс долара можа дасягнуць нават 20 тыс. руб. Менавіта таму сярод прыярытэтных кірункаў дзейнасці ўраду -- скарачэнне грашовай эмісіі. Што праўда, такая раптоўная палітыка можа прынесці нямала шкоды. АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Мы можам атрымаць такое тармажэнне эканомікі. Шмат прадпрыемстваў будзе зачынена. Выкінуць на вуліцу шмат працаўнікоў. Па сутнасці, мы можам трапіць у сцэнар пачатку 90-х гадоў". Калі цалкам спыніць друкаванне пустых грошай, інфляцыя затрымаецца на дапушчальным узроўні -- 12 % адсоткаў, што праўда, кажуць аналітыкі, тады Беларусь чакае 5 % эканамічны спад. Падчас паседжання Савету Міністраў прэм'ер Мясніковіч прапанаваў кампрамісны варыянт. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ЭКАНАМІСТ: "Ён прадугледжвае нейкае эмісійнае крэдытаванне памерам 7 трыльёнаў беларускіх рублёў на наступны год, мы атрымліваем яшчэ не вельмі высокую інфляцыю, 19 %, але мы можам пазбегнуць спаду як у вытворчасці, гэтак і ва <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]